2022 год аб'яўлены Годам гістарычнай памяці - Прэзідэнт падпісаў першы ўказ
Ураду даручана з удзелам Генеральнай пракуратуры, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2022 годзе Года гістарычнай памяці.
Таксама Урад будзе каардынаваць дзейнасць дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па выкананні названага плана.
Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
У апошнія хвіліны мінулага года Прэзідэнт падпісаў указ аб аб'яўленні 2022-га Годам гістарычнай памяці. У дакуменце зазначаецца, што Год гістарычнай памяці аб'яўляецца ў мэтах фарміравання аб'ектыўных адносін грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа. Аб значэнні гэтага рашэння Кіраўніка дзяржавы - каментарыі нашых экспертаў.
Год гістарычнай памяці аб'яўляецца ў мэтах фарміравання аб'ектыўных адносін грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа.
Беларусы — народ, які шануе рэальныя подзвігі і дасягненні 2021-ы быў Годам народнага адзінства. Сапраўды, тым часам мы як ніколі зразумелі каштоўнасць адзінства беларусаў, тое, што яго вельмі лёгка страціць і што яго трэба берагчы і ўмацоўваць. Без жніўня 2020-га і наступных падзеяў мы, відаць, так не ацанілі б, наколькі народная еднасьць можа быць далікатнай і як трэба да яе ставіцца.
І мы зрабілі правільныя высновы. Заснавана новае дзяржаўнае свята - Дзень народнага адзінства - 17 верасня. Свята даўно ў нас вядомае і нарэшце вернутае для таго, каб мы, беларусы, памяталі і ведалі, калі і кім было здабыта ў барацьбе наша тэрытарыяльнае і нацыянальнае адзінства. Установа гэтага свята стала аднаўленнем гістарычнай справядлівасці і неабходным вектарам нашай палітыкі памяці.
І гэта зусім правільны вектар, які павінен і будзе працягнуты ў новым 2022-м, абвешчаным Годам гістарычнай памяці. Народ без гістарычнай памяці хутка ператвараецца ў натоўп манкуртаў, гатовых разбураць свае святыні і здраджваць памяці сваіх продкаў. Нажаль, такое здарылася ў нашых братоў-украінцаў, дзе ўладу захапілі людзі, якія старанна і свядома знішчаюць сапраўдную ўкраінскую ідэнтычнасць і замяняюць яе дзікім сурагатам з нацыяналізму і русафобіі.
Мы ў Беларусі ніколі не павінны гэтага дапусціць, хоць прыкметы з'яўлення такой жа хваробы выразна ўбачылі на вуліцах нашых гарадоў. Сучасных людзей, асабліва вельмі маладых, як аказваецца, можна ператвараць у тую самую паслухмяную і схільную быць аб'ектам самых подлых і цынічных спекуляцый натоўп.
Хіба маглі мы раней уявіць, што плошча Перамогі ў Мінску ці музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны будуць спрабаваць апаганіць сімваламі, назаўсёды заплямленымі калабарантамі, якія працавалі на нацыстаў? Нажаль, мы гэта ўбачылі.
І вось каб гэтага больш ніколі не паўтарылася, нам патрэбна мэтанакіраваная, усвядомленая палітыка гістарычнай памяці, каб нашы людзі ведалі і не забывалі сэнсы і каштоўнасці Перамогі, шанавалі подзвігі і дасягненні продкаў і не дазвалялі атруціць сябе і сваіх дзяцей ідэалагічным ядам.
Таму 2022 год стаў Годам гістарычнай памяці. Прыйшоў час разграбаць аўгіевы стайні ў гэтай сферы і адказаць сабе і свету на пытанні: а ці з'яўляюцца польскія героі нашымі, беларускімі, а ў якім становішчы знаходзіліся продкі большасці сучасных беларусаў у Рэчы Паспалітай і ці можам мы лічыць яе беларускай дзяржавай?
Так, і на гэтыя пытанні, акрамя ўсяго таго, што звязана з памяццю аб Вялікай Айчыннай вайне, нам таксама давядзецца даваць сумленныя адказы. Вядома, краевугольным каменем будынка нашай гістарычнай памяці будзе менавіта ўспрыманне падзей апошняй вайны, апублікаванне новых, раней невядомых, замоўчваных фактаў. І гэта ўжо адбываецца на прыкладзе расследавання злачынстваў, звязаных з генацыдам беларускага народа. Мы без лішняй паліткарэктнасці сталі называць імёны злачынцаў, многія з якіх да гэтага часу жывыя і нават з'яўляюцца "героямі" ў некаторых суседніх краінах. Гэта даўно трэба было рабіць, бо наша маўчанне сталі лічыць слабасцю і бяскарна спрабавалі ўплываць ужо на свядомасць нашых людзей.
Год гістарычнай памяці - добрая нагода расставіць кропкі над "i" і паказаць сабе і ўсяму свету, што беларусы - гэта народ, які шануе свае рэальныя подзвігі і дасягненні.