Арганізацыя
харчавання выхаванцаў ва ўстанове дашкольнай адукацыі
і прадастаўленне льгот па аплаце за харчаванне
Арганізацыя харчавання выхаванцаў ва ўстанове ажыццяўляецца згодна з прыкладным 10-дзённым меню, якое распрацоўваецца тэхнолагамі ўпраўлення па адукацыі на аснове тэхналагічных зборнікаў.
Складанне меню праводзіцца з выкарыстаннем электроннай праграмы "Маша".
У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 29 лютага 2008 г. № 307 «Аб памеры і парадку спагнання платы за харчаванне дзяцей, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі» (змяненні і дапаўненні) ажыццяўляецца спагнанне платы за харчаванне і вызначаюцца льготы :
не спаганяецца плата:
з бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей-інвалідаў, дзяцей, якія пакутуюць ад анкалагічных захворванняў, хворых на туберкулёз, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі;
плата зніжаецца на 50 працэнтаў:
для сем'яў, якія маюць трох і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў;
для сем'яў, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення, у зоне з правам на адсяленне і ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем;
для апекуноў, прыёмных бацькоў, бацькоў-выхавальнікаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, дзіцячых вёсак (гарадкоў);
плата зніжаецца на 30 працэнтаў для сем'яў, якія маюць двух дзяцей, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі.
Для прадастаўлення льготы неабходна:
1) напісаць на імя загадчыка заявы;
2) прадаставіць неабходныя дакументы (копія пасведчання шматдзетнай сям'і).
Плата за харчаванне дзяцей у дашкольных установах (у тым ліку ў рознаўзроставай групе) спаганяецца ў залежнасці ад устаноўленых грашовых норм расходаў на харчаванне ў дзень на адно дзіця ў адпаведнай узроставай групе, якая фарміруецца штогод да 1 верасня.
Аплата харчавання дзяцей у дашкольных установах ажыццяўляецца бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) штомесяц не пазней за 25-е чысло бягучага месяца.
У сувязі з уступленнем у сілу з 04 лютага 2021 года пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01 лютага 2021 года № 61 "Аб унясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 красавіка 2013 года №317" грашовыя нормы расходаў на харчаванне навучэнцаў ва ўстановах адукацыі складаюць
|
Аплата
|
100%
|
70%
|
50%
|
|
Яслі
(дзеці з 1.5 да 2 гадоў)
|
2,75
|
1,93
|
1,38
|
|
Сад
(дзеці з 3 да 6 гадоў)
|
3,51
|
2,46
|
1,75
|