Дзеці павінны гэта ведаць!
У Міжнародны дзень інвалідаў карысна будзе нагадаць усім, што сярод нас ёсць людзі, якія заслугоўваюць не толькі спагады, але перш за ўсё дапамогі, забеспячэння іх правоў на годнае жыццё, працу і адпачынак. Наша падтрымка і дапамога для іх асабліва важныя. Заклікаем быць да іх уважлівымі, паважаць іх асабістую годнасць. Такім чынам мы даем дзецям бясцэнны прыклад, выхоўваючы ў іх талерантнасць і чалавечнасць.